Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы

Заснавана ў ліпені 2009 года, аб'ядноўвае 12 недзяржаўных прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў межах сваёй вытворчай дзейнасці выдаюць больш за 20 рэгіянальных масава-палітычных выданняў з агульным накладам больш за 100.000 асобнікаў.

 

Галоўная мэта - развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам i абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных i трэнінгавых праграм.

 

У Асацыяцыю ўваходзяць:

 

"БОРИСОВСКИЕ НОВОСТИ&quot- масава-палітычны штотыднёвік (www.borisovnews.by), выходзіць накладам 9.500 асобнікаў, заснаваны ў ліпені 1992 года, распаўсюджваецца праз уласную сістэму распаўсюджвання (разам з газе­тай "Рэкламны Баржомі”) у Барысаве iБарысаўскім раёне.

 

"БРЕСТСКАЯ ГАЗЕТА"- масава-палітычны штотыднёвік для ўсёй сям’і (www.b-g.by), выходзіць на­кладам да 8.000 асобнікаў, заснаваны ў лістападзе 2002 года, распаўсюд­жваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта", праз аб'­екты рознічнага гандлю на тэры­торыі горада Брэста i Брэсцкай вобласці.

 

"БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР"- масава-палітычны штотыднёвік (www.bk-brest.by), выходзіць накладам 8.000 асоб­нікаў, заснаваны ў 1913 годзе, адроджа­ны ў 1990 годзе, распаўсюджваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Бел­пошта", праз аб'екты рознічнага гандлю на тэрыторыі горада Брэста i Брэсцкай вобласці.

 

"ВЕЧЕРНИЙ БОБРУЙСК" - масава-палітычны штотыднёвік (www.bobruisk.ru), выходзціь накладам больш за 12.000 асобнікаў, заснаваны ў снежні 2000 года, распаўсюджваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта", праз аб'екты рознічнага гандлю на тэры­торыі горада Бабруйска iраёна, а такса­ма ў прылягаючых раёнах Магілёўскай вобласці.

 

"ВОЛЬНАЕ ГЛЫБ0КАЕ"- масава-палітычны штотыднёвік (www.westki.info/vh), выходзіць накладам больш за 2.000 асобнікаў, выдаецца са снежня 1994 года, распаўсюджваецца праз уласную сістэму распаўсюджвання, аб’екты рознічнага гандлю ў горадзе Глыбокае, а таксама ў суседніх раёнах Віцебскай вобласіц.

 

"ГАЗЕТА СЛОНІМСКАЯ" - масава-палітычны штотыднёвік (www.gs.by), выходзіць накладам больш за 6.000 асобнікаў, упершыню выйшаў у 1938 годзе, адроджаны ў красавіку 1997 года, распаўсюджваецца (разам з газетай “Отдушина”) праз уласную сістэму распаўсюджвання ў горадзе Слоніме i Слонімскім раёне, а таксама ў суседніх раёнах Гродзенскай вобласці.

 

"ГАНЦАВІЦКІ ЧАС"- масава-палітычны штотыднёвік (www.ganc-chas.by), выходзіць накла­дам каля 3.500 асобнікаў, заснаваны ў маi 2002 года, распаўсюджваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта", праз аб'екты рознічнага гандлю iўласную сістэму распаўсюджвання на тэрыторыі горада Ганцавічы iГанцавіцкага раёна.

 

"INTEX-PRESS" - масава-палітычны штотыднёвік (www.intex-press.by), вы­ходзіць накладам больш за 20.000 асобнікаў, засна­ваны ў снежні 1994 года, распаўсюджваец­ца (разам з газетай "Интекс пресс-плюс") праз уласную сетку распаў­сюджвання iпраз аб’екты рознічнага ганд­лю на тэрыторыі горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

 

"ІНФА-КУР’ЕР" - масава-палітычны штотыднёвік (www.kurjer.info), выходзіць накладам да 8.000 асобнікаў, зас­наваны ў красавіку 2001 года, распаў­сюджваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта", праз аб'екты рознічнага гандлю ў горадзе Слуцку iраёне, у Салігорску iраёне, у гарадах Старыя Дарогі, Капыль i Любань.

 

"ИНФОРМ ПРОГУЛКА" - масава- палітычны штотыднёвік (www.inform-progulka.by), выходзіць на­кладам больш за 8.000 асобнікаў, заснаваны ў жніўні 1993 года, распаўсюджваецца (разам з газетамі "Вита-Пресс" і “Газета па-лунінецкі”) праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта", праз аб'екты рознічнага гандлю, а таксама праз уласную сістэму распаў­сюджвання ў Лунінецкім раёне.

 

"НАША СЛОВА" - масава-палітычны штотыднёвік (http://naszaslowa.by), вы­ходзіць накладам 2.000 асобнікаў, засна­ваны ў сакавіку 1990 года, распаў­сюджваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта" на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

"НЯСВІЖСКІ ЧАС" - масава-палітычны штотыднёвік, выходзіць на­кладам 1.000 асобнікаў, заснаваны ў лістападзе 2002 года, распаўсюд­жваецца па падпісцы "Белпошта", праз аб'екты рознічнага гандлю на тэрыторыі горада Нясвіжа i Нясвіжскага раёна.

 

"РЭГIЯНАЛЬНАЯ ГАЗЕТА" - масава-палітычны штотыднёвік (www.rh.by) выходзіць накладам больш за 6.000 асобнікаў, заснаваны ў красавіку 1995 года, распаўсюджваецца праз кіёскі "Белсаюздруку", па падпісцы "Белпошта", праз аб'екты рознічнага гандлю на тэрыторыі горада Маладзечна iраёна, а таксама ў суседніх раёнах Гродзенскай вобласці.

 

 

© 2010 - 2017